Новости проекта
Отвечаем на ваши вопросы!
Важные моменты в Инструктивно-методическом письме
Новинка! Отчеты по ведению электронного журнала
Конкурс продолжается!

Об особенностях типового учебного плана на 2018/2019 учебный год

Дата: 2 июля в 15:15, Обновлено 2 июля в 15:18

«Настаўніцкая газета” ад 23.06.2018

Об особенностях типового учебного плана на 2018/2019 учебный год

( заместитель министра образования Сидоренко Р.С.)

Раіса Станіславаўна, зацверджаны тыпавы план агульнай сярэдняй адукацыі на наступны год. Ці можна сказаць, што гэта абсалютна новы тыпавы план, або дакумент змяшчае толькі асобныя навацыі?

— Безумоўна, прынятая пастанова Міністэрства адукацыі ні ў якім разе не мяняе тых асноўных падыходаў і тэндэнцый развіцця агульнай сярэдняй адукацыі, якія былі закладзены раней. Як і апошнія гады, тыпавы вучэбны план скіраваны на паслядоўную рэалізацыю прынцыпу адноснай завершанасці базавай адукацыі, заканчэнне працэсу па ўстанаўленні роўнай колькасці вучэбных гадзін на вывучэн- не абедзвюх дзяржаўных моў ва ўсіх класах. Аднак адметнай асаблівасцю з’яўляецца магчымасць вы- вучаць асобныя вучэбныя прадметы на павышаным узроўні як у сярэдніх школах, так і ў гімназіях, а таксама арганізацыя прафесійнага навучання навучэн- цаў старшых класаў.

Пераход на адносную завершанасць базавай адукацыі быў пачаты ў 2015/2016 навучальным годзе. Што ў сувязі з гэтым змянілася ў тыпавым вучэбным плане?

— Сапраўды, на працягу трох гадоў мы паступова, пачынаючы з 1 класа і 5 класа, пераходзім на абноўлены змест агульнай сярэдняй адукацыі. 3 1 верасня новага навучальнага года па новых вучэбных праграмах будуць вучыцца навучэнцы з 1 па 8 кпас. У сувязі з гэтым навацыі закрануць перш за ўсё навучэнцаў 8-х класаў. 3 новага навучальнага года павялічанана 1 гадзіну колькасць гадзін на вывучэнне ў 8 класе матэматыкі ў базавых і сярэдніх школах. Цяпер колькасць гадзін на вывучэнне матэматыкі і ў школе, і ў гімназіі стане аднолькавай і ў 8 класе — 5 гадзін на тыдзень. Пры гэтым трэба адзначыць, што ў вучэбную праграму не ўключаны дадатковы вучэбны матэрыял. Паколькі ў цяперашні час адной з асноўных мэт з'яўляецца ўзмацненне практыкаарыентаванасці навучання, то ўведзеная дадатковая гадзіна будзе выкарыстоўвацца для рашэння' практыка-арыентаваных задач, адпрацоўкі вывучанага тэарэтычнага матэрыялу і развіцця ўменняў прымя- няць веды на практыцы. 
Працягнута будзе вывучэнне вучэбнага прадмета "Мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура)”, уведзенага таксама ў 2015/2016 навучальным годзе. У 2018/2019 навучальным годзе гэты прадмет будзе вывучацца навучэнцамі з 5 па 8 клас. Нагадаю, што з 2016/2017 навучальнага года вывучэнне гэтага прадмета ажыццяўляецца без выстаўлення адзнак у балах. Таксама па вучэбным прадмеце “Мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура)” не прадугледжана дамашняе заданне.

Вы адзначылі, што завяршаецца працэс па ўстанаўленні роўнай колькасці вучэбныхгадзін на вывучэнне абедзвюх дзяржаўных моў ва ўсіх класах. Растлумачце, калі ласка, падрабязней.

— Да 2016 года колькасць гадзін на вывучэнне беларускай і рускай моў (літаратур) аднолькавай была толькі для навучэнцаў 5—11 класаў. У пачатковай школе колькасць гадзін на тыдзень на вывучэнне гэтых вучэбных прадметаў залежала ад мовы навучання ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі: у школах з беларускай мовай навучання было больш гадзін на вывучэнне беларускай мовы і менш на вывучэнне рускай мовы, у школах з рускай мовай навучання, адпаведна, наадварот: больш на рускую мову і менш на беларускую.
Пачынаючы з 2016/2017 навучальнага года колькасць гадзін на вьівучэнне абедзвюх дзяржаўных моў у 2 класе была ўраўнавана, праз год роўная колькасць гадзін была ўстаноўлена для 3 класа. 3 1 верасня гэ- тага года ва ўсіх класах (з 1 па 11) беларуская і руская мова і літаратура будуць вывучацца ў роўным аб’ёме вучэбных гадзін. 
Адзначу, што ўвядзенне аднолькавай колькасці гадзін на вывучэнне названых вучэбных прадметаў на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі абумоўлена перш за ўсё неабходнасцю стварэння роўных умоў для навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі як з беларускай, так і з рускай мовай навучання, захавання пераемнасці навучання на I і II ступенях агульнай сярэдняй адукацыі.

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 студзеня 2018 года N9 30 “Аб прыёме ва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі і навучанні ў іх”, пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 3 сакавіка 2018 года N9 10 “Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20 снежня 2011 года № 283” ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі могуць стварацца класы (групы) з вывучэннем асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні, якія могуць функцыянаваць на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі. Як у тыпавым ву- чэбным плане знайшлі адлюстраванне гэтыя падыходы?

— Адзначаныя дакументы далі роўныя магчымасці навучэнцам як гімназій, так і школ на вывучэнне асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні. Тое, што сёння зафіксавана ў тыпавым вучэбным плане, не нарадзілася ў кабінетах міністэрства, а шырока абмяркоўвалася на семінарах з педагагічнымі работнікамі і кіраўнікамі ўсіх узроўняў у Акадэміі паслядыпломнай адукаіцьіі ў рэгіенах. хочацца асаоліва адзначыць, што ніякага ўшчамлення інтарэсаў навучэнцаў гімназій не адбылося. Наадварот, у гімназістаў з’явіліся новыя магчымасці. Апе самае галоўнае — такія ж магчымасці з’явіліся ва ўсіх навучэнцаў звычайных школ. 
У 5—7 класах гімназій захавана колькасць вучэбных гадзін на вывучэнне замежнай мовы (5 гадзін). Адначасова ў 5—7 класах школ (базавых, сярэдніх) адкрыта магчымасць вывучэння замежнай мовы ў такім жа вучэбным аб’ёме: Абавязковая ўмова дпя такога рашэння — наяўнасць кваліфікаваных кадраў. 
У 8 класе гімназій па-ранейшаму можа вывучацца на павышаным узроўні замежная мова ў аб’ёме 5 ву- чэбных гадзін натыдзень. Аднак магчымасць вывучаць на павышаным узроўні замежную мову дадзена і навучэнцам школ. Акрамя таго, навучэнцы 8 кпаса і гімназій, і школ могуць вывучаць на павышс /зроўні і любы іншы вучэбны прадмет ці некалькі вучэбных прадметаў. Пры гэтым колькасць вучэбных гадзін на іх вывучэнне вы- значаецца кіраўніком установы агульнай сярэдняй адукацыі зыходзячы з кадравага забеспячэння ўста новы, стану вучэбна-матэрыяльнай базы, пажаданняў навучэнцаў і іх законных прадстаўнікоў. 
Напрыклад, на вывучэнне замежнай мовы можа быць выдзелена і 3 гадзіны, і 4 гадзіны, і 5 гадзін на тыдзень. Аналагічна на 1 ці 2 можа павялічвацца колькасць гадзін на вывучэнне фізікі, хіміі, біялогіі, працоў- нага навучання ці любога іншага- вучэбнага прадмета. Права вызначыць аб’ём вучэбных гадзін для вывучэння вучэбных прадметаў на павышаным узроўні, паўтаруся, дадзена кіраўнікам устаноў адукацыі. 
Міністэрства адукацыі са свайго боку ў інструктыўна-метадычных пісьмах прапануе варыянты размеркавання вучэбных гадзін на вывучэнне канкрэтных тэм па кожным вучэбным прадмеце з улікам магчымасці да- датковых адной ці дзвюх вучэбных гадзін на тыдзень.

 На працягу мінулага навучальнага года многа гаварылася пра ўзмацненне працоўнага навучання школьнікаў. Гэты ас- пектзнайшоўсваё адлюстраванне ўновым тыпавым вучэбным плане?

— Гэта адметная асаблівасць тыпавога вучэбнага плана на наступны год. Так, раней вучэбны прадмет “Працоўнае навучанне” вывучаўся ў 1—9 класах, у старшых класах такога прадмета ўжо не было.
3 1 верасня для навучэнцаў 10-х кпасаў, якія вывучаюць усе вучэбныя прадметы на базавым узроўні, з’явіцца новы вучэбны прадмет — “Працоўнае навучанне”. У рамках гэтага вучэбнага прадмета ў аб’ёме 6 гадзін на тыдзень будзе рэалізоўвацца адукацыйная праграма прафесійнай падрыхтоўкі рабочых (служачых), гэта значыць, навучэнцы будуць атрымліваць навыкі прафесійнай дзейнасці.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.